Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. У траўні падымуць некаторыя пенсіі — хто атрымае прыбаўку
  2. Увялі валютнае абмежаванне для насельніцтва
  3. За беларусаў актыўна ўзяліся ашуканцы, якія дыстанцыйна блакуюць смартфоны. Дзяўчына знайшла спосаб іх перахітрыць
  4. Ён мусіў напісаць найвялікшую эпапею беларускай літаратуры, але не паспеў. Пяць пунктаў пра нашага класіка, які апярэдзіў Рэмарка
  5. Евросоюз принял 20-й пакет санкций против России — туда попали и две беларусские компании
  6. У раёне мінскага мотавелазавода знясуць «малакаштоўную забудову», жыхары ўжо адселеныя. Што там пабудуюць
  7. Былая палітзняволеная Наталля Левая, якую вызвалілі з калоніі на апошніх месяцах цяжарнасці, нарадзіла дзіця
  8. У Беларусі выраслі стаўкі ўтылізацыйнага збору
  9. Дзяўчынцы з СМА, якой сабралі 1,8 млн даляраў на самы дарагі ў свеце ўкол, дактары сказалі: «Не паказана». Як так?
  10. Названы самы прывабны горад для турызму ў Беларусі — і гэта не абласны цэнтр ці Мінск
  11. Трох беларусаў будуць судзіць за здраду дзяржаве
  12. Пасля скаргаў выкладчыка кіраўніцтва БДУІР апублікавала звесткі пра заробкі ў навучальнай установе
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.