Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. YouTube выдаліў каналы дзяржСМІ — тыя прыгразілі «экстрэмізмам»
  2. «Белая Русь» опубликовала в TikTok слова Чемодановой о «Беларуси будущего» — но не закрыла комментарии. Пользователи жестко ответили
  3. «Трэба выжыць». Беларускі шоумен, які трапіў у адукацыйны скандал у ААЭ, звярнуўся да падпісчыкаў
  4. Яшчэ тры гады таму ўлады вызначыліся з тым, каго будуць «браніраваць» ад мабілізацыі ў ваенны час. Дакумент пра гэта трапіў да BELPOL
  5. Ва Украіне змянілася стаўленне да беларусаў. Сацыёлагі выявілі нечаканы трэнд
  6. 21-гадовы ўнук Лукашэнкі пабудуе цэх за дзяржкрэдыт на льготных умовах
  7. «Гэта тое, што ўжо ўплывае на статыстыку цэн па рэальных угодах». Стала вядома, колькі кватэр у Мінску купілі расіяне
  8. ЗША могуць прапанаваць Мінску нафтавую ўгоду ў абмен на перазапуск адносін — СМІ
  9. Протасевич заявил, что спецслужбы якобы взломали бот расследователей, вскрывающих бизнес «кошельков» Лукашенко. Журналисты опровергают
  10. В Минске «взбесились» цены на аренду жилья. Попытались найти однушку не дороже 260 долларов — вот что из этого вышло
  11. П'яны маёр юстыцыі спрабаваў на хаду выпхнуць з аўтамабіля супрацоўніка ДАІ. Інспектар яму дараваў, а што вырашыў суд?
  12. Лукашэнка прывёў на «Алімпік-арэну» свайго шпіца. Гэта забаронена законам, які ён сам і падпісаў
  13. Чыноўнікі збіраюцца ўвесці змяненні для жыровак
  14. Навошта Лукашэнка палохае вайскоўцаў і кажа пра «гадасці» ў войску? Спыталі ў аналітыка
Читать по-русски


/

У Сляпянцы ўзводзяць будынак цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на 230 чалавек. Плануецца, што ён пачне працаваць у пачатку 2027 года. Гэта «Люстэрка» высветліла з дадзеных дзяржзакупак. Змяшчальнасць ізалятара будзе ў два разы большая за аналагічную структуру ў сумнавядомым завулку Акрэсціна, а на яго стварэнне выдаткуюць дзясяткі мільёнаў рублёў.

Здание на улице Карвата, 74, которое реконструируют под ЦИП. Скриншот с сайта yandex.com
Будынак на вуліцы Карвата, 74, які рэканструююць пад ЦІП. Скрыншот з сайта yandex.com

На вуліцы Карвата, 74, з мінулага года ідзе рэканструкцыя будынка пад цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Апошнія гады памяшканне было закінутае, да гэтага там размяшчаліся офісы, а яшчэ раней — казарма ўжо няіснай вайсковай часткі № 40858. Працы праводзіць «Будтрэст № 1», якому за гэта плацяць з бюджэту 25,7 млн рублёў, высветліла «Люстэрка» са звестак дзяржзакупак.

Рашэнне пра будаўніцтва Мінгарвыканкам пряняў яшчэ ў 2021 годзе. Першы этап, а менавіта праектныя работы, пачаўся ў пачатку 2024 года і каштаваў 1 млн 159 тыс. рублёў. Сама рэканструкцыя мусіла стартаваць у чэрвені 2025 года, але па дакументах пачалася ў верасні.

Увесці ў эксплуатацыю ізалятар збіраюцца 9 студзеня 2027 года.

Цяпер улады шукаюць кампанію, якая арганізуе там сістэму бяспекі і відэаназірання. На гэта гатовыя выдаткаваць 4,7 млн рублёў.

Новы ЦІП будзе разлічаны на ўтрыманне 230 чалавек. Таксама ўшчыльную да яго будзе размешчаны адміністрацыйны будынак на 1 тыс. м², уезд на тэрыторыю будзе абсталяваны кантрольна-прапускным пунктам. У адміністрацыйным памяшканні прадугледжаная трэнажорка на 12 чалавек, а таксама зала рукапашнага бою.

Описание будущего здания ЦИП на Карвата в Минске. Скриншот документа, опубликованного на сайте госзакупок
Апісанне будучага будынка ЦІП на Карвата ў Мінску. Скрыншот дакумента, апублікаванага на сайце дзяржзакупак

«Тэрыторыя мусіць мець агароджу па перыметры вышынёй не менш за 3 метры, узмоцненую па версе калючым дротам на 5−7 нітак па гарызанталі», — гаворыцца ў дакументах. Уся тэрыторыя, а таксама камеры будуць абсталяваныя відэаназіраннем.

План первого этажа ЦИП на Карвата в Минске. Скриншот документов, опубликованных на сайте госзакупок
План першага паверха ЦІП на Карвата ў Мінску. На кожным паверсе прадугледжаны адзін карцар, на скрыншоце ён пад нумарам 35. Скрыншот дакументаў, апублікаваных на сайце дзяржзакупак

Новы ізалятар будзе ўдвая большы за дзейны на Акрэсціна

У 2020 годзе на той момант начальнік ЦІП у завулку Акрэсціна Яўген Шапецька паведамляў, што яго змяшчальнасць — 110 чалавек (супраць 230 на Карвата). Пра колькасць месцаў у размешчаным тамсама ІЧУ нічога не ўдакладнялася.

Тым часам, згодна з разлікамі «Люстэрка», у 2024 годзе для структуры закуплялі харчаванне з такім разлікам, што адначасова на Акрэсціна будзе знаходзіцца каля 342 чалавек на суткі.

Чытайце таксама